Затрыманы Сьцёпа Сьвідзерскі.
Вось якія вэрсіі:
Паводле паліцыі: адбылася страляніна ў офісе Thomson-Reuters, затрыманы 30-гадовы беларус, які там працаваў, з сабой меў пісталет Глок і стрэльбу. Ніхто не пацярпеў
Інтэрпрэтацыя польскіх мэдыяў: беларус-сацыяфоб, які раскладаў паперкі ў офісе, учыніў страляніну ў офісе Reuters
Інфармацыя ад калегаў: Сьцёпа вяртаўся з трэніроўкі, бо сам актыўна займаўся спартовай стральбой. Меў дазвол на нашэньне зброі. Калі паказваў пісталет калегу, пачалася паніка, на яго накінуўся супрацоўнік, і адбыліся выпадковыя стрэлы. Прыбыў спэцназ.
Як яно было насамрэч - стане вядома заўтра, калі Сьцёпа пабачыцца з адвакатам.
Наконт Сьцёпы. Ведаю яго больш за 10 гадоў. Ён гісторык з Горадні, актыўна займаўся грамадзкай дзейнасьцю, браў удзел у абароне гістарычнага цэнтру Горадні, дапамагаў у грамадзка-палітычных справах, пасьля 2014 гаду падтрымліваў украінцаў і арганізоўваў гуманітарную дапамогу. Сьцёпа сапраўды цікавіўся зброяй і меў дазволы на яе нашэньне.
https://www.svaboda.org/a/28854081.html